Знайсці
03.04.2017 / 13:4620РусŁacБел

Былы жыхар Драздоў купіў вілу на Сардзініі за $25 мільёнаў ФОТА

Былы губернатар Тульскай вобласці Уладзімір Груздзеў «вырашыў зрабіць прыемны падарунак сваёй жонцы Вользе і купіў вілу мары» на Сардзініі, піша італьянская La Stampa.

Фота Аляксея Марозава для Forbes

Больш за тое, працягвае газета, ён нават задумваўся пра тое, каб перавесці туды ўсю сям'ю, каб скарыстацца ўвядзеннем уладамі Італіі фіксаванай стаўкі падатку для замежнікаў у €100 000. «Калі Мілан спрабуе выкарыстаць Brexit і стаць новым фінансавым цэнтрам, то Рым, Таскана і Сардзінія спадзяюцца проста стаць месцам прыцягнення для бізнэсменаў з усяго свету», — піша La Stampa.

Віла размешчана побач з пляжам Рамазіна, адным з самых прыгожых месцаў на ўзбярэжжы Коста Смеральда. У гэтым месцы пражываюць магнаты, фінансісты, палітыкі і зоркі. «Груздзеў, вядома, не мог выбраць другі гатунак», — гаворыцца ў публікацыі.

Ранейшы ўладальнік маёнтка — 77-гадовы немец-мільярдэр па імі Роберт Тэа Клей. Сума ўгоды — $ 24,7 млн, агульная плошча вілы — 413 кв.м. Двухпавярховы будынак уключае ў сябе трынаццаць пакояў, на тэрыторыі вілы таксама размешчаны сад, невялікі парк з васьмікутным амфітэатрам.

У савецкі час Груздзеў служыў у Службе знешняй разведкі, аднак пасля развалу СССР пачаў займацца бізнэсам і ў 1993 годзе стварыў ГК «Сёмы кантынент». У 2007 годзе ён прадаў сваю долю ў сетцы партнёру Аляксандру Занадвораву. Бізнэсмен таксама некалі кантраляваў буйны пакет акцый крамаў «Прастор», пасля прададзены Юрыю Чыжу. Тады ж ён атрымаў магчымасць пабудавацца ў Драздах. Домам дагэтуль валодае ягоная маці Нэлі.

Сядзіба Груздзевых у Драздах. 

Палітыкай Груздзеў пачаў займацца ў 2001 годзе, у 2007 годзе ён быў абраны ў Дзярждуму, а ў 2011 годзе — прызначаны губернатарам Тульскай вобласці. Ён пакінуў гэты пост у 2016 года па ўласным жаданні. Forbes ацэньвае яго багацце ў $ 550 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера