Беларускі біятланіст Лядаў: Амерыка — гэта прыгожа, але Расія — вось дзе ёсць сіла
Удзельнік зборнай Беларусі па біятлоне Юрый Лядаў запосціў у Instagram-е фота амерыканскай візы, якую ён атрымаў перад этапам Кубка свету ў ЗША. У кароткім допісе да здымка ён напісаў: «Амерыка, Амерыка — гэта прыгожа, але Расія — вось дзе ёсць сіла». Чытачы акаўнта Лядава адразу задаліся пытаннем: «Што гэта павінна значыць? Можа, Беларусь — гэта сіла?».
Юрыю Лядаву 28 гадоў, ён нарадзіўся ў Мінску. Ад 2009 года выступае за нацыянальную зборную Беларусі па біятлоне. Сёлета Лядаў не набраў яшчэ ніводнага пункта ў агульным заліку Кубка свету. Найлепшым яго вынікам было 68-ае месца ў Хохфільцэне.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У чыгуначнікаў забралі льготы на праезд
 6
У Мінску памёр 40-гадовы ветэран спецназу
 7
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера