Знайсці
14.11.2012 / 10:4411РусŁacБел

Міністр энергетыкі Расіі: Беларусь заплаціць за растваральнікі бензінам

Аляксандр Новак ацэньвае ў 1,5-2,5 млрд суму стратаў расійскага бюджэту ад рээкспарту растваральнікаў Беларуссю.

Пра гэта зайшла гаворка ў інтэрв'ю Новака газеце "Ведомості". У прыватнасці, ён адказаў на такія пытанні.

— Наколькі я разумею, вы выступаеце супраць таго, каб падоўжыць абарот паліва стандарту «Еўра-2» ў 2013 г.?

— Мы не супраць падаўжэння, мы за тое, каб працаваць у адпаведнасці з законамі і зацверджанымі раней нарматыўна-прававымі актамі. Ёсць зацверджаны ўсімі тэхнічны рэгламент. Тэрміны забароны так званага паліва экалагічнага класа «Еўра-2» пераносіліся ўжо два разы. Кампаніі, якія ўзялі на сябе абавязацельствы па мадэрнізацыі НПЗ, павінны ўлічваць тэхрэгламент. Калі будзем працягваць тэрміны, не будзе матывацыі ўкладвацца ў іх. Акрамя таго, гэта несправядліва для тых кампаній, якія мадэрнізуюць свае заводы згодна з заяўленым графікам.

— Дэфіцыту не ўзнікне?

— Мы падлічылі балансы да канца гэтага года і на 2013 г. — яны дазваляюць нам мець збалансаваны рынак.

Таксама ў нас ёсць магчымасць паставак нафтапрадуктаў з краін блізкага замежжа ў рамках Мытнага саюза. У прыватнасці, з Беларусі.

— Ці праўда, што расійскі бок запатрабаваў ад Беларусі кампенсаваць $ 1,5 млрд за гісторыю з «растваральнікамі»?

— Па розных ацэнках, патэнцыйныя страты расійскага бюджэту складаюць ад $1,5 млрд да $ 2,5 млрд.

— Беларусь будзе пастаўляць нафтапрадукты ў кошт гэтых грошай?

— Паміж Расіяй і Беларуссю падпісаны індыкатыўны баланс аб пастаўках нафты і нафтапрадуктаў. Цяпер беларускі бок заяўляе аб 23 млрд т паставак нафты на наступны год.

У гэтым годзе ў нас быў баланс на 21,5 млн т. Гэта значыць, яны павялічылі прапановы па перапрацоўцы на сваіх нафтаперапрацоўчых заводах.
Натуральна, што столькі нафты для ўнутранага спажывання не патрабуецца.

— Унутранае спажыванне у іх 6 млн т.

— Так. Яны павінны рабіць вяртанне нафтапрадуктаў у Расію ў рамках гадавых балансаў.

— Аб’ём абумоўліваецца?

— Так, мы цяпер прапрацоўваем і да канца лістапада ўзгоднім гэтую лічбу.

— На ўмовах працэсінгу?

Па-рознаму. Мы будзем прапаноўваць, каб і нашы кампаніі, якія з’яўляюцца ўласнікамі нафтапрадуктаў, і беларускія кампаніі ў той прапорцыі, у якой яны з’яўляюцца ўласнікамі, абавязаны былі вярнуць у Расію і прадаць у нас на рынку атрыманыя нафтапрадукты, перш за ўсё аўтабензін.

vedomosti.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031