Знайсці
25.03.2017 / 07:363РусŁacБел

Католікі сёння адзначаюць Звеставанне (Дабравешчанне)

За дзевяць месяцаў да Божага Нараджэння Касцёл адзначае свята Звеставання Пана.

Гэта дзень, у які Арханёл Габрыэль абвясціў дзяўчыне Марыі аб тым, што яна стане Маці Бога, і ў гэты дзень пад яе сэрцам з’явіўся Хрыстос. Дата, аднак, умоўная, як і дзень нараджэння Хрыста.

Ва Усходніх Цэрквах гэтае свята адзначалі ўжо ў V стагоддзі, а на Захадзе — з часоў пантыфікату Грыгорыя Вялікага (VІІ ст.).

У энцыкліцы Evangelium vitae, абвешчанай 25 сакавіка 1995 г., Ян Павел ІІ прапанаваў штогод у гэта свята адзначаць Дзень жыцця, каб звярнуць увагу грамадскасці на яго каштоўнасць. Для таго, каб кожная жанчына і ўсе людзі, нягледзячы ні на якія складанасці і праблемы ў жыцці, на ўзор Марыі заўсёды казалі «так» новаму жыццю з моманту зачацця.

У апошнія гады ў Беларусі пашыраецца добрая традыцыя духоўнага ўсынаўлення. Ва ўрачыстасць Звеставання Пана (а таксама і ў іншыя марыйныя святы) многія вернікі бяруць на сябе абавязак на працягу дзевяці месяцаў маліцца за дзіця, якому пагражае аборт.

Паводле catholic.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031