Знайсці
24.05.2016 / 09:243РусŁacБел

Прэм'ер Нідэрландаў: Наш саюзнік у Беларусі — гэта людзі, якія вераць у свабоду

«Нідэрланды заўсёды выбудоўвалі сваю палітыку ў дачыненні да Беларусі на каштоўнаснай аснове. І мы не збіраемся мяняць гэты падыход у будучыні», — заявіў прэм'ер-міністр Галандыі Марк Рутэ лідару Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку.

Сустрэча адбылася падчас Кангрэсу нідэрландскай Народнай партыі за дэмакратыю і свабоду. Лідар АГП у сваю чаргу падкрэсліў, што «ключ да пераменаў у Беларусі — гэта сумленныя, свабодныя выбары па стандартах АБСЕ. Калі гэты падыход будзе пакладзены ў аснову новай еўрапейскай стратэгіі, то нас усіх чакае поспех. Калі ўсё звядзецца да прызначэння ў псеўдапарламент некалькіх кіраваных апазіцыянераў, то сітуацыя будзе закансервавана».

Прэм'ер-міністр Нідэрландаў адзначыў: «Наш стратэгічны саюзнік у Беларусі — гэта людзі, якія вераць у дэмакратыю і свабоду». Ён паабяцаў Анатолю Лябедзьку, што абавязкова прачытае кнігу, якую палітык напісаў у СІЗА КДБ.

З прэм'ер-міністрам Нідэрландаў Маркам Рутэ

У мерапрыемствах, якія суправаджаюць кангрэс Народнай партыі, бралі ўдзел не толькі палітыкі, але і эксперты па розных кірунках, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці. У прыватнасці вялікі рэзананс мела дыскусія пра тое, якой быць еўрапейскай эканоміцы ў найбліжэйшыя дзесяць гадоў. Ад Беларусі ў ёй браў удзел кіраўнік Цэнтра Мізэса Яраслаў Раманчук. Сярод гасцей з'езду былі палітыкі, эканамісты з Сербіі, Македоніі, Туніса, Польшчы і іншых краін.

ucpb.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031