Знайсці
08.05.2024 / 14:0913РусŁacБел

У 14 школах Беларусі ўвядуць асобнае навучанне хлопчыкаў і дзяўчынак

Прарасійскія актывісты збіраюць грошы на гэты эксперымент.

Фота: СБ

Міністэрства адукацыі ўхваліла ўвядзенне паасобнага навучання для хлопчыкаў і дзяўчынак у 14 школах краіны.

Такую форму навучання прадугледжвае тэхналогія расійскага вучонага Базарнага. Акрамя таго, па гэтай тэхналогіі дзеці вучацца стоячы з перапынкамі па 15 хвілін, звяртае ўвагу «Матолька дапамажы».

Тэхналогію Базарнага раней апрабавалі ў адной са школ Наваполацка па ініцыятыве актывіста Аркадзя Разбаша. Такая методыка навучання яе прыхільнікамі лічыцца здароўезберагальнай.

Цяпер актывісты абвясцілі, што Мінадукацыі прызнала эксперымент удалым і дазволіла ўвесці падобную сістэму ў 14 школах краіны ўжо з 1 верасня. Аднак для гэтага трэба сабраць грошы.

Цікава, што прарасійскія актывісты збіраюць сродкі праз фонд Аляксея Талая, які знаходзіцца пад санкцыямі Украіны, ЕЗ і Канады.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
32
Ха-ха
3
Ого
7
Сумна
6
Абуральна
41
1
За срашкай у каменны век/адказаць/
08.05.2024
"я народ за цівілізованным міром не поведу" - выконвае ж абяцанкі.
4
Влад/адказаць/
09.05.2024
Валерий, затем что раздельное обучение - эффективнее!
4
Влад/адказаць/
09.05.2024
№13, так а вне школы кто запрещает общаться? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера