Знайсці
21.10.2014 / 14:59РусŁacБел

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы наведае Мінск 

На гэтым тыдні Беларусь наведае намеснік міністра замежных спраў Польшчы Томаш Арлоўскі, які адказвае за ўсходнюю палітыку польскага знешнепалітычнага ведамства.

24 кастрычніка ў Мінску адбудзецца сустрэча Арлоўскі з лідарамі апазіцыі, паведаміў БелаПАН старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

«Наколькі я разумею, гэта будзе яго азнаямленчы візіт на новай пасадзе. Плануюцца яго сустрэчы з прадстаўнікамі афіцыйных уладаў, палітычнай апазіцыі, грамадзянскай супольнасці», — сказаў Лябедзька.

Томаш Арлоўскі быў прызначаны намеснікам міністра замежных спраў Польшчы 1 верасня, дагэтуль працаваў паслом Польшчы ў Францыі і Манака.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031