У Гомелі асудзілі работніка, які адзін спыніў цэх свайго завода
У судзе Савецкага раёна Гомеля 12 красавіка да трох гадоў калоніі асудзілі супрацоўніка ААТ «Гомельскі завод пускавых рухавікоў» Івана Памесячнага. Яго абвінавацілі ў «блакаванні або мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі, што пацягнула цяжкія наступствы» паводле ч. 3 арт. 350 Крымінальнага кодэкса. Прысуд вынес суддзя Аляксандр Мохараў, паведамляе «Вясна».
Іван Памесячны ў цэху ААТ «Гомельскі завод пускавых рухавікоў». Фота: газета «Савецкі раён»
Паводле версіі абвінавачвання, 16 лістапада 2022 года Іван Памесячны «з помсты за нібыта не выплачаную ў поўным аб'ёме заработную плату» выдаліў доступ да сістэмных файлаў, прывёўшы ў няспраўны стан праграмнае забеспячэнне. Ягоныя дзеянні заблакавалі «камп'ютарную сістэму» і пацягнулі «цяжкія наступствы ў выглядзе матэрыяльных выдаткаў, накіраваных на прыцягненне падраднай арганізацыі для выканання работ па распрацоўцы новых праграм, дакументацыі і работ, у суме 99 000 рублёў».
У выніку Івану Памесячнаму прызначылі тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Акрамя таго, гомельца абавязалі выплаціць прадпрыемству 98 500 рублёў у кошт кампенсацыі шкоды.
Чытайце таксама:
Да палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк зноў не пусцілі адваката
Жыхару Гомеля за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе далі два гады