Знайсці
17.04.2024 / 21:5429РусŁacБел

Google блакуе Беларускую Вікіпедыю. Як так стала і што зараз будзе?

Рэдактары свабоднай энцыклапедыі заўважылі, што пошукавік паводзіць сябе дзіўна. 

У сацсетках вікіпедысты падзяліліся вострай праблемай: калі шукаць праз Google па-беларуску, то трапіць на артыкул у Беларускай Вікіпедыі вельмі складана.

Як адзначаюць рэдактары, нярэдка Google выдае на беларускамоўныя запыты найперш артыкулы па-руску, часам можа па-польску, па-англійску, нават па-літоўску, але толькі не па-беларуску. На карціну мала ўплывае змена мовы інтэрфейсу з рускай на беларускую ці выкарыстанне ВПН.

Замест Беларускай Вікіпедыі Google прапануе чытаць яе смеццевую копію. Скрыншот

У якасці прыкладу прыводзіцца артыкул пра беларускага архітэктара Сцяпана Валансевіча, які існуе ўжо больш за год. Артыкул не мае аналагаў на іншых мовах, а само імя творца можна аднесці да «вернутых» — па-беларуску пра яго да 2023 года ніколі не пісалі.

Здавалася б, маючы ўнікальны кантэнт, артыкул у Беларускай Вікіпедыі мусіць выдавацца першым па канкрэтным беларускім запыце. Да таго ж вядома, што Вікіпедыя вельмі хутка індэксуецца ўсімі пошукавікамі. 

Артыкул пра Валансевіча досыць падрабязны і аформлены па ўсіх правілах Вікіпедыі, але гэта яму не дапамагае. Скрыншот Вікіпедыі

Але артыкул не выдае, як адзначаюць вікіпедысты, ані першым, ані другім, ані апошнім радком у Google. Уверсе выдачы — смеццевы сайт, які крадзе змесціва з артыкулаў у Вікіпедыі. Атрымаць патрэбны артыкул ад Google не ўдалося ніякімі хітрасцямі. У той жа час расійскі Яндэкс выдае яго першым. 

«Гэта ўсё да пытання, чаму ў Беларускай Вікіпедыі праглядаў з Беларусі ў раёне статыстычнай хібы. А вы паспрабуйце яшчэ трапіць у яе праз Гугл!» — абураецца адзін з вікіпедыстаў. 

Мы папрасілі пракаментаваць праблемы з выдачай беларускамоўнага кантэнту іншых рэдактараў Вікіпедыі.

Будынак Гродзенскага рэальнага вучылішча, спраектаваны Валансевічам. Фота: photobuildings.com

«Мы даўно сутыкнуліся з гэтай праблемай. Спачатку нам здавалася, што такая выдача ў Гугле грунтуецца на тым, што Руская Вікіпедыя, якую піша значна больш аўтараў, проста больш якасная і распрацаваная, а таму яе выдае пры пошуку першай. З часам сітуацыя змянілася — памер артыкулаў па пэўных тэмах стаў большым за памер аналагічных артыкулаў, напісаных па-руску, а некаторыя проста не маюць рускай версіі. Але ў выдачы нічога не змянілася на карысць нашай Вікіпедыі. 

Апошнім часам мы супаставілі свае разрозненыя назіранні і прыйшлі да высновы, што алгарытмы Гугла паніжаюць беларускамоўную версію ў выдачы. Выдача працуе памылкова не ў 100% выпадках, умоўнага Касцюшку і Каліноўскага вам выдасць, але ў астатніх выпадках праблема настолькі заўважная і месцамі абсурдная, што яе немагчыма ігнараваць.

Трэба, каб нехта размаўляў з супрацоўнікамі кампаніі, тлумачыў асаблівасць беларускай моўнай сітуацыі, каб неяк змяніць сітуацыю. Але самі вікіпедысты не маюць нейкай арганізаванай структуры для гэтага», — пракаментаваў сітуацыю наш суразмоўца.

Магчыма яшчэ адной прычынай праблем з Беларускай Вікіпедыяй стала агульнае пагаршэнне якасці пошуку Google, якое адзначаюць эксперты. Пошукавік прайграе вайну смеццевым сайтам, такім, як пірацкія копіі Вікіпедыі, паказвае няякасны кантэнт уверсе выдачы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Пра каго з беларускіх палітыкаў найбольш чытаюць у Вікіпедыі?

Цалкам запрацаваў расійскі аналаг «Вікіпедыі» з цэнзурай. Што ў ім пра Беларусь і Украіну?

На Вікісховішча загружаны 100-мільённы файл

Вікіпедыя назвала старонкі, якія найбольш праглядаліся ў 2023 годзе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
10
Ха-ха
4
Ого
5
Сумна
23
Абуральна
101
2
Вучы Мову Русі, Мову Літвы, а не балгарска-татарскі суржык/адказаць/
18.04.2024
Понты дороже денег
Деньгі - гэта ад татарскага теньге.
Ва усіх славянаў - харватаў, сербаў, палякаў, чэхаў, украінцаў, беларусаў - грошы, гроші, hroshy.

Адпачывай, чынгіз са знакам якасці, ахахахах)
0
Мушчына 30 лет/адказаць/
19.04.2024
Жэка, пойдешь тогда в православный консервативный Яндекс. Хотя в принципе и сейчас никто не запрещает
0
неправда /адказаць/
21.04.2024
Вучы Мову Русі, Мову Літвы, а не балгарска-татарскі суржык, На сербохорватском новац или паре, на чешском peníze, слов. peniaze , болг. пари... Может напомнишь нам, который "славянский" народ называет площадь турецким словом meydan?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера