Знайсці
17.11.2023 / 00:482РусŁacБел

На Вікісховішча загружаны 100-мільённы файл

Юбілейны файл быў загружаны ўвечары 16 лістапада. Усе 100 мільёнаў файлаў даступныя для свабоднага выкарыстання для мільярдаў людзей па ўсім свеце, якія карыстаюцца Вікіпедыяй. Беларускіх фотаздымкаў таксама нямала, але кожны можа дапамагчы зрабіць іх яшчэ больш.

Здымак зубра ў Белавежскай пушчы, які атрымаў на Вікісховішчы найвышэйшыя адзнакі. Фота: Wikimedia Commons

Вікісховішча — гэта сховішча для малюнкаў, гуказапісаў, відэаролікаў і іншых мультымедыйных файлаў, якія выкарыстоўваюцца ў праектах Фонду Вікімедыя, найбольш вядомым з якіх з’яўляецца, вядома, Вікіпедыя, але існуюць таксама Вікіданыя, Віківерсітэт, Вікікрыніцы, Вікіцытатнік, Вікігід, Вікінавіны і іншыя не менш важныя праекты. 

Сховішча пачало сваю працу ў верасні 2004 года. Пачынаючы з 2016 года, сярэдні рост праекта складаў 10 мільёнаў файлаў на год. Файлы з Вікісховішча можна свабодна распаўсюджваць, змяняць і выкарыстоўваць у любых, у тым ліку камерцыйных, мэтах.

Адзін з пераможцаў «Вікі любіць фальклор» у гэтым годзе. Фота: Wikimedia Commons

Дакладна высветліць, які канкрэтна файл стаў 100-мільённым, практычна немагчыма праз тое, што файлы не толькі няспынна дадаюцца ў праект, але і няспынна выдаляюцца тыя, што не адпавядаюць правілам — у першую чаргу, парушаюць аўтарскія правы.

Фонд Вікімедыя праводзіць шэраг штогадовых міжнародных фотаконкурсаў, каб папаўняць Вікісховішча найбольш запатрабаванымі, якаснымі і актуальнымі фотаздымкамі. Конкурс «Вікі любіць помнікі», у рамках якога ўдзельнікі загружаюць здымкі гістарычных будынкаў і мясцін, нават трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса, як самы масавы ў свеце. На вялікі жаль, Беларусь удзельнічала ў ім усяго адзін раз у далёкім 2012 годзе.

Фота Polypodium aureum — адзін з пераможцаў леташняга конкурсу «Вікі любіць навуку». Фота: Wikimedia Commons

Сярод іншых важных конкурсаў — «Вікі любіць Зямлю», «Вікі любіць навуку» і «Вікі любіць фальклор», у рамках якіх удзельнікі загружаюць адпаведна здымкі прыроды, навуковыя фатаграфіі, матэрыялы пра мясцовую народную культуру.

Вялікі ўнёсак у папаўненне Вікісховішча робяць буйныя заходнія музеі, бібліятэкі ды архівы, якія алічбоўваюць свае фонды. У Беларусі ніякіх падобных высілкаў не прадпрымаецца.

Тым не менш, на сёння энтузіястамі загружана ўжо звыш 766 тысяч файлаў, прама ці ўскосна звязаных з Беларуссю. 

Адны з апошніх здымкаў на Вікісховішчы па Беларусі — драўляныя хаты з разьбянымі ліштвамі па вуліцы Леванеўскага ў Гомелі. Фота: Wikimedia Commons

Але файлаў заўсёды мала, у гэтым можна пераканацца, паглядзеўшы артыкулы пра беларускія вёскі, рэкі, азёры, вуліцы гарадоў, пра культурных і грамадскіх дзеячаў. Дапамагчы выправіць гэта вельмі проста — дастаткова зарэгістравацца ў вікі і націснуць кнопку, каб загрузіць свае медыяфайлы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Распачаўся найбуйнейшы фотаконкурс. Удзельнічаць можа кожны, а здымкі пабачаць па ўсім свеце

Беларусы ўдвая болей сталі чытаць пра сваё па-беларуску. Такі трэнд назіраецца ў «Вікіпедыі» з 2020 года

Скандал у рускай «Вікіпедыі» можа быць прадвеснікам татальнай блакіроўкі свабоднай энцыклапедыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1
0
Волат/адказаць/
17.11.2023
У Беларусі алічбаваць здольныя толькі павесткі ў ваенкаматы, а на культуру ўсім нас....
0
Чорны кот/адказаць/
17.11.2023
Хай бы СМІ беларускія перадалі свае архівы, напэўна ж нямала назапасілася
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031