Знайсці
17.04.2024 / 16:0029РусŁacБел

«Кіберпартызаны» паведамілі пра атаку на гродзенскі «Азот»

«Сайт, кацельны цэх, пошты, базы даных, камп'ютары, серверы, дакументаабарот — гэта толькі малая частка нашых магчымасцяў. Калі рэпрэсіі не будуць спыненыя, задзейнічаем больш», — адзначаюць «Кіберпартызаны», нагадваючы, што на сумленні кіраўніцтва «Гродна Азота» чатыры гады запалохванняў, рэпрэсій і звальненняў па палітычных матывах.

Хакеры заявілі, што зашыфравалі ўнутраную пошту і дакументаабарот на працоўных камп'ютарах, знішчылі бэкапы базы даных, сервераў, пошты і дакументазвароту, а таксама ўзламалі сістэмы аховы і камеры назірання.

«Каб аднавіць даныя, прыйдзецца дыктатару вызваліць усіх палітвязняў «Гродна Азота» і 75 палітвязняў з найгоршым станам здароўя», — гаворыцца ў заяве групы хакераў.

Таксама гэтую акцыю «Кіберпартызаны» просяць успрымаць яе папярэджанне для кіраўніцтва іншых прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый. 

Чытайце таксама:

Памянялі месцамі намеснікаў начальнікаў міліцыі Міншчыны і Брэстчыны. Адзін з іх быў зоркай зліваў ад кіберпартызанаў

«Гомельская праўда» ачуняла ад атакі «Кіберпартызанаў» толькі праз 8 дзён

«Кіберпартызаны» папярэджваюць пра небяспечны баг у тэлеграме

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
42
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1
0
што з вамі ўсімі/адказаць/
19.04.2024
Эх!, так і назваць - намі скарысталіся, і нечага на народ вешаць нешта - у Мацкву ўсі заўвагі дасылайце
 
0
хтосьці/адказаць/
19.04.2024
даведка, кажуць, што проста хостынг скончыўся
0
хтосьці/адказаць/
19.04.2024
Litvin, сапраўды:
1) размясціць расейскую хімію побач з вялікім беларускім горадам, каб трымаць яго ў закладніках,
2) умацаваць эканамічную залежнасць ад крыніцаў сыравіны,
3) шантажаваць і рэпрэсаваць мясцовых працаўнікоў, забараняць страйкі і разганяць прафсаюзы,
4) выручкай фінансаваць утрыманне відавочна бандыцкага рэжыму,
а таксама праводзіць антыбеларускую палітыку, удзельнічаючы ў яго захадах - цяжка харэктэрызаваць інакш!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера