Знайсці
17.04.2024 / 12:174РусŁacБел

Рыгор Кастусёў у вершаваных радках пакінуў тэстамент на выпадак смерці ў турме

17 красавіка былому старшыні Партыі БНФ Рыгору Кастусёву споўнілася 67 гадоў. Ужо чацверты дзень нараджэння асуджаны на 10 гадоў палітвязень сустракае за кратамі.

Рыгор Кастусёў у судзе. Фота: БелТА

Арыштавалі яго тры гады таму, у Дзень касманаўтыкі 12 красавіка. У лістах сваякам палітвязень часта згадвае гэтае супадзенне, не абмінуў ён увагай сумную для сябе падзею і ў нядаўнім пасланні, піша Радыё Свабода.

«Хутка будзе тры гады з таго дня касманаўтыкі… Тры гады. За гэты час пастарэў на тры гады і ўсе не магу прывыкнуць да гэтай пары да свайго выгляду, калі гляджуся ў люстэрка. Не магу ўсвядоміць, што здарылася ў плане здароўя».

У зняволенні, яшчэ ў СІЗА на вуліцы Валадарскага, Рыгор Кастусёў захварэў на анкалогію. Некалькі разоў яму праводзілі абследаванні, прызначалі лячэнне, але аблягчэння ўмоваў утрымання палітык не дачакаўся.

З ПК-22 у Івацэвічах, дзе адбываў пакаранне Кастусёў, у пачатку гэтага года яго перавялі ў крытую турму Гродна.

У пачатку красавіка сваякам палітвязня стала вядома, што яму зрабілі аперацыю — вывелі катэтэр з мачавога пухіта. Паводле зяця палітыка Дзмітрыя Антончыка, аперацыя зняла небяспеку разрыву пухіра, але ўскладніла знаходжанне ў вязніцы.

«Адразу пасля аперацыі Рыгора Кастусёва вярнулі ў камеру», — расказаў ягоны зяць. У апошніх лістах з няволі Рыгор Кастусёў напісаў пра стан здароўя.

«Яму рабілі аналіз крыві, дык паказнікі дрэнныя: у два разы павышаны бялок у крыві. Павялічаныя лімфавузлы. Таксама турбуе варыкоз на нагах. Але ён не любіць пра гэта шмат паведамляць і думаць. Затое працягвае пісаць вершы. Вось прыслаў верш, прысвечаны сваёй роднай вёсцы Цяхцін у Бялыніцкім раёне», — падзяліўся Дзмітрый Антончык і працытаваў верш Кастусёва, які той прыслаў з турмы.

Не забываю тых мясцін,
Што мне даюць натхненне, сілы,
Пад рэдкай назваю Цяхцін,
Ад нараджэння родны, мілы…

У апошніх радках верша Рыгор Кастусёў фактычна пакідае тэстамент на выпадак смерці ў вязніцы.

…Пад шэры камень. Толькі той,
Што ўзяты з родных мне мясцінаў.
І невялікаю плітой,
Дзе бачна, хто каго пакінуў.

@nashanivanews Затрымалі дачку экс-кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва #беларусь#новостибеларуси#арест#белорусы#минсксейчас#беларускаямова#пабеларуску♬ Crime Scene - Avery Alexander

12 красавіка 2021 года Рыгора Кастусёва затрымалі супрацоўнікі КДБ у яго дома ў Шклове, а таксама Аляксандра Фядуту і Юрыя Зянковіча, затым іх абвінавацілі ў спробе змову наконт перавароту ў Беларусі. У верасні 2022 года суд прызнаў Кастусёва вінаватым у «змове з мэтай захопу ўлады» і асудзіў на 10 гадоў. Беларускія праваабаронцы прызналі Рыгора Кастусёва палітычным вязьнем.

Чытайце таксама:

«Пражыць 6 гадоў выглядае складанай задачай». Рыгор Кастусёў даслаў ліст з-за кратаў

«Калі выпадкова натрапіць на люстэрка, не можа паверыць, што яго давяло да такога стану» — зяць пра зняволенага Рыгора Кастусёва

Рыгору Кастусёву ў турме зрабілі аперацыю

У Рыгора Кастусёва са здароўем усё кепска

Адсутнасць ныркі, пухліна ў галаве, рак. Хто з беларускіх палітвязняў мае за кратамі вялікія праблемы са здароўем

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
33
Абуральна
3
9
Той самы Пеця/адказаць/
17.04.2024
А што там пазнячок, маўчыць цi прапануе захаваць рэжым?
6
Чебаркуль/адказаць/
17.04.2024
Вот так всегда.... сами сунут свой нос куда не надо, а потом жалобные письма пишут. А как там Юра Зенькович, тоже вершы пишет?
0
Катрусь/адказаць/
17.04.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера