Знайсці
14.03.2024 / 20:441РусŁacБел

Будаўніцтва завода па вырабе беларускай вакцыны ад кавіду спынілі

Пра тое, што завод, які ствараўся ў рамках праекта па рэканструкцыі прадпрыемства «БелВітУніфарм», размешчанага ў вёсцы Доўжа пад Віцебскам, ужо не будуецца, даведаўся тэлеграм-канал «Белыя халаты». 

Пасля будаўніцтва першай лініі працэс спыніўся з-за адсутнасці фінансавання, пішуць «Белыя халаты».

Што да самой вакцыны, то яна нібыта прайшла толькі другі этап клінічных выпрабаванняў, пры гэтым усё трымаецца ў строгай сакрэтнасці. Пры гэтым, паводле апытаных медыкаў, удзельнікаў эксперыменту, якім уводзілі гэтыя вакцыны, прэвентыўна шпіталізавалі, чаго нібыта ніколі не робіцца пры выпрабаванні вакцын.

На стварэнне айчыннай вакцыны ад кавіду Беларусь дагэтуль ужо выдзеліла больш за 30 мільёнаў долараў. 

Чытайце таксама:

За час пандэміі кавіду звёўся адзін са штамаў грыпу

«У маім калектыве з 20 чалавек прышчэпку зрабілі два — астатнія вакцыны вылілі ва ўмывальнік»

Вынеслі прысуд медыкам Гомеля, якія знішчылі амаль 100 тысяч вакцын супраць кавіду і грыпу. А справаздачыліся, што зрабілі прышчэпкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
9
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
0
Хто-та/адказаць/
14.03.2024
Хтота и урот и хтота харашо пилит усё засякрэтиушы,
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031