Знайсці
14.03.2024 / 19:278РусŁacБел

Гомельскі ваенкам Крываносаў таксама можа стаць «сенатарам»

Вайсковага камісара Гомельскай вобласці Андрэя Крываносава вылучылі кандыдатам у члены Савета Рэспублікі ад вертыкалі Нараўлянскага раёна, паведаміла мясцовая раёнка «Прыпяцкая праўда».

Андрэй Крываносаў на пасяджэнні нараўлянскіх чыноўнікаў 

Андрэй Крываносаў стаў шырока вядомы пасля падзей 2020 года з-за сваёй актыўнай падтрымкі Лукашэнкі, якая часта выяўлялася ў даволі камічных формах. Так, падчас Усебеларускага народнага сходу ў лютым 2021 года ён паціснуў руку Аляксандру Лукашэнку, у выніку чаго нібыта атрымаў «зарад энергіі і рашучасці», а пасля публічна перадаў яго іншым вайскоўцам. Таксама ў адным з прапагандысцкіх эфіраў, адказваючы на пытанне суразмоўцы, ён сам акрэсліў сябе як «ябацьку».

Андрэй Крываносаў перадае «зарад энергіі і рашучасці» старшыні Нараўлянскага раённага Савета дэпутатаў Наталлі Кузьмянковай

Паводле інфармацыі «Прыпяцкай праўды», кандыдатуру Крываносава, прапанаваную старшынёй Нараўлянскага раённага Савета дэпутатаў Наталляй Кузьмянковай, падтрымалі аднагалосна. Пры гэтым яго назвалі «прыкладам доблесці і служэння Айчыне».

@nashanivanews Маму Колі пачынае палітычную кар'еру — яе вылучылі ў сенатары #новостибеларуси#беларусь#беларусьсейчас#лукашенко#колялукашенко#николайлукашенко#беларусьновости#минск#нашаніва♬ Funny - D'PROJECT

Чытайце таксама:

Маму Колі вылучылі ў сенатары

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
13
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
0
Егорка/адказаць/
14.03.2024
Тоже расширил свое "узкое" место.
0
Пішыце правільна/адказаць/
15.03.2024
Ваянком рыхтуецца каб стаць у стойла разам з шэрагам прыкарытнікаў.
0
Кастусь/адказаць/
15.03.2024
будет передавать остальным сенаторам заряд бодрости на ежедневной основе. Конкретный механизм передачи заряда не уточняется
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031