Знайсці
13.03.2024 / 16:591РусŁacБел

У Туркменістане ставяць помнік Янку Купалу

У сталіцы Туркменістана Ашгабаце сёлета з'явіцца амаль 5-метровы помнік Янку Купалу. З беларускім бокам ужо прайшлі «ўсе ўзгадненні», паведаміў пасол Туркменістана ў Беларусі Назаркулы Шакулыеў падчас свайго наведвання Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Янка Купала

Адкрыццё помніка Янку Купалу адбудзецца ў межах святкавання ў Туркменістане 300-годдзя з дня нараджэння туркменскага нацыянальнага паэта Махтумкулі Фрагі. У кастрычніку 2024-га на поўдні Ашгабата яму паставяць 60-метровы помнік.

Разам з тым на той жа алеі з'явяцца значна меншыя помнікі 25 прадстаўнікам замежных краін, сярод якіх будзе і скульптура Янкі Купалы.

Чытайце таксама:

«У іх доме ў Мінску ў 1920-я ўтварыўся літаратурна-мастацкі салон, дзе збіралася і моладзь, і вядомыя творцы; гучалі вершы, песні, гарачыя дыскусіі»

«Почему Лис поднимает этих мертвецов?» Як даследчык будаваў пантэон нацыянальнай гісторыі

Каго з беларускіх пісьменнікаў найбольш выдавалі за савецкім часам? Не ўсіх вы ведаеце

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
1
фрынас/адказаць/
14.03.2024
На Беларусі 60-метровага помніка Махтумкулі Фрагі няма. І 25-метровага помніка Махтумкулі Фрагі няма. Хіба гэта справа? -- Хаця б настольную статуэтку і пераклад на беларускую мову выбраных твораў мець.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031