Знайсці
11.03.2024 / 21:363РусŁacБел

У Мінску адмянілі паказы фільмаў рэжысёра Аляксандра Сакурава

У Мінску адмянілі паказы фільмаў расійскага рэжысёра Аляксандра Сакурава, паведаміў Falcon Club. Сітуацыю там тлумачаць «тэхнічнымі прычынамі».

Паказы былі запланаваныя на 11-13 сакавіка з удзелам самога Сакурава, а таксама рэжысёра Аляксандра Залатухіна. Сакураў збіраўся прадставіць новы фільм «Казка» і фільм «Сонца» 2005 года, а яго вучань Залатухін — фільм «Хлопчык рускі».

Супраць паказу фільмаў Сакурава ў Беларусі выступалі прапагандысты, сярод якіх былі Рыгор Азаронак і Вадзім Гігін. Азаронак называў рэжысёра «відавочным праціўнікам» вайны ва Украіне «і ўсяго, што з гэтым звязана». Гігін жа лічыць, што

«сустрэча з ім стала б пунктам збору для тых, хто стаіўся, прыстасаваўся, чакае. Ніякага шанцу ім даваць нельга, нават сабрацца разам».

Прэм'ера фільма «Казка» адбылася ў жніўні 2023-га на кінафестывалі ў швейцарскім Лакарна. Ягоныя галоўныя героі — Сталін, Гітлер, Мусаліні і Чэрчыль, якія сустракаюцца ў пекле. Міністэрства культуры Расіі адмовіла ў выдачы пракатнага пасведчання.

Чытайце таксама:

На ютубе з'явіўся забаронены ў Расіі фільм Сакурава «Казка». Яго апублікаваў канал Ксеніі Сабчак

Мінкульт Расіі забараніў паказ апошняга фільма Сакурава. У ім Сталін, Чэрчыль, Гітлер і Мусаліні спрачаюцца ў пекле пра жыццё

Гігін: Леў Сапега — рускі чалавек да мозгу касцей

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
7
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
14
2
Ёсік/адказаць/
11.03.2024
Азаронак са скуры лезе, каб спадабацца расейцам. Можа заяву адправіў Вагнеру. Не, хлопчык, здаецца, што тая вяроўка, што у цябе ў праграме вісела, на тваёй шыі зацягнецца, людажэр.
5
Маргоб/адказаць/
12.03.2024
Вот и правильно, вот и хорошо. Фильмы Сокурова особой художественной ценности не представляют. Его продвигают из политических целей.
2
Ignacyj/адказаць/
12.03.2024
Чарговы харошы рускі пішчом лезе да нас со сваім “іскуствам”. Гэтыі “праціўнік вайны ва Ўкраіне” - вялікі ахвотнік вайны у Чачні. Я памятаю яшче у 94м ці 95м годзе ён падпісваў лісты ў падтрымку генацыда чаченскага народ. Сумесна з Міхалковым. Адкуль у нас столькі дурняў что ходзяць глядзець нк іх?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031