Ала Пугачова апублікавала пост пасля смерці Навальнага
Ала Пугачова прозвішча Аляксея Навальнага не ўзгадала, але намёк відавочны.
«Першая нядзеля вясны. Свята жоўтых кветак.
Не здавайцеся! Не падайце духам! Мір вашаму дому», — напісала яна.
«Не здавайцеся», — так адказаў Аляксей Навальны на пытанне, якія б словы ён пакінуў расіянам на выпадак, калі яго заб’юць.
«Адна фраза, Ала Барысаўна, і мы ўсе зразумелі. Дзякуй, што засталіся чалавекам», — напісаў адзін з каментатараў.
Расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага пахавалі 1 сакавіка ў Маскве. 47-гадовы палітык памёр у калоніі за Палярным кругам пры нявысветленых пакуль абставінах. Яго паплечнікі абяцалі назваць вінаватых у яго смерці.
Чытайце таксама:
Хрыста Грозеў: Забойствы крытыкаў Пуціна могуць працягнуцца
Жалобная працэсія на могілках, дзе хаваюць Навальнага, расцягнулася на некалькі кіламетраў