Зімоўскі прагназуе перыяд жастачайшай эканоміі
«Ураду след падбаць пра анестэтыкі й галюцынагенныя рэчывы ў выглядзе свабоды гандлю і адмовы ад барацьбы з п'янствам», піша ён.
У сваім блогу на naviny.by кіраўнік лукашэнкаўскага тэлебачання ўскосна прызнае, што «неабвешчаная выбарчая кампанія» ўжо распачалася.Для яе «туземныя і заезжыя паліттэхнолагі прапануюць Кіраўніку [у тэксце з вялікай літары - Рэд.] дзяржавы раскласці пасьянс, адзін з варыянтаў якога называецца «Непапулярны ўрад».
Зімоўскі прагназуе нарастанне фінансавых цяжкасцяў: «Інсайдэры бюджэтнага працэсу ведаюць, што перыяд жастачайшай эканоміі і зацягвання пасаў яшчэ наперадзе.Грамадзяне, што выхоўваюцца ў духу сацыяльнага аптымізму, ні ашчаджаць, ні зацягваць пасы не звыклі. А прыйдзецца».
Без уласцівай для сваіх блогавых запісаў туманнасці, але з заўважным цынізмам
Зімоўскі канстатуе, што «ўраду след падбаць пра анестэтыкі й галюцынагенныя рэчывы ў выглядзе свабоды гандлю і адмовы ад барацьбы з п'янствам».
Далейшыя варыянты развіцця перадвыбарнай сітуацыі ардынарныя:
«А.Р.Лукашэнка можа, вядома, прагнаць лаяльнага тэхнакрата С.С.Сідорскага і юрыдычна замацаваць за сабой прэм'ерскія паўнамоцтвы pro tempore. Яшчэ спатрэбіцца самаадданы рыначнік a la Я.Ч.Раманчук у рангу віцэ-прэм'ера, якога прызначаць паводле прынцыпу «хлопец-цвік, сам у сценку лезе». І застанецца выканаць усе умовы нашых новых сяброў з МВФ».
Агульны тон допісу, аднак, стварае ўражанне, што Лукашэнка паслухае такіх паліттэхнолагаў і зробіць наадварот.
0
0
0
0
0
0
Дзеткі і «бярозавая кашка»
 1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Заводзім сяброўства з іншаземцам, не бяром гіда і не купляем мясцовую сімку. Як ашчадзіць у падарожжах?
На некалькіх вуліцах Мінска аварыйна адключылася святло
 1
Які беларускі горад першым займеў генплан?
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера