Знайсці
07.08.2017 / 12:0222РусŁacБел

Гэта было не ў прытоне: СК паведаміў падрабязнасці затрымання ў Віцебску «святара-сутэнёра»

Следчы камітэт раскрыў падрабязнасці затрымання ў Віцебску праваслаўнага святара аднаго з храмаў Ленінградскай вобласці. Паводле інфармацыі СК святара затрымалі на аўтавакзале, а не ў прытоне.

«Віцебскім гарадскім аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да грамадзяніна Расіі, паводле прыкметаў злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.14, ч.2 арт.171 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (замах на арганізацыю і выкарыстанне занятку прастытуцыяй iншай асобай, спалучаныя з вывазам за межы дзяржавы асобы для заняцця прастытуцыяй).

Падставай для распачынання крымінальнай справы паслужылі матэрыялы, якія паступілі ад супрацоўнікаў па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў і гандлю людзьмі органаў унутраных спраў Віцебска.

Устаноўлена, што жыхар Ленінградскай вобласці, 1978 г.н., знаходзячыся на тэрыторыі г. Віцебска, шляхам угавораў і абяцанняў спрабаваў арганізаваць вываз у г. Санкт-Пецярбург для занятку прастытуцыяй дзвюх жыхарак г. Віцебска. Давесці свой намер да канца ён не змог, бо 3 жніўня пасля 17 гадзін быў затрыманы супрацоўнікамі органаў унутраных спраў.

Падазраванага разам з 20-гадовай і 30-гадовай жанчынамі затрымалі ў раёне аўтавакзала ў Віцебску ў момант пасадкі ў аўтобус, які накіроўваўся ў Санкт-Пецярбург.

Следчыя праводзяць першапачатковыя следчыя дзеянні, накіраваныя на высвятленне абставінаў інцыдэнту. Падазраваны дапытаны. Следчыя будуць хадайнічаць аб прымяненні да яго меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, гаворыцца ў інфармацыі СК

***

Нагадаем, што 5 жніўня выданне 47news паведаміла, што ў Віцебску пры штурме прытону з прастытуткамі быў затрыманы святар з Ленінградскай вобласці Расіі. Пры ад'ездзе са свайго храма 2 жніўня ён распавёў, што збіраецца наведаць манастыр у Падмаскоўі. Сваёй жонцы айцец Мікалай (Мікалай Кірэеў) нічога не паведаміў, і тая праз некалькі дзён звярнулася ў паліцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031