Знайсці
07.08.2017 / 07:3563РусŁacБел

Віцэ-прэм'ер Русы: Мы навучыліся ў зонах да 5 кюры вырошчваць чыстую ад радыяцыі прадукцыю

Tut.by

Ахоўную зону Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка скасуюць. Ці будуць там вырошчваць харчовую прадукцыю, якая пазней паступіць на рынак, у інтэрв'ю тэлеканалу СТВ растлумачыў намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы, паведамляе Tut.by.

— Я проста хацеў бы сказаць, каб гэта правільна разумелася, - адразу удакладніў профільны віцэ-прэм'ер. - У нас ёсць радыяцыйны запаведнік. Для таго, каб засцерагчы, у нас даволі жорсткія, да крымінальнай адказнасці, патрабаванні атрымання чыстай прадукцыі. Не дай бог, радыёактыўнай. Мы навучыліся ў зонах ад 1,5 да 5 кюры вырошчваць чыстую прадукцыю праз ахоўную меру. Таму прадукцыя павінна быць толькі чыстая.

Менавіта таму, па яго словах, калісьці была ўведзена «яшчэ дадатковая ахоўная буферная зона». Цяпер жа прэзідэнт «па просьбе ўжо неаднаразовай мясцовых органаў улады, у прыватнасці Гомельскага аблвыканкама», змяніў статус «гэтай жорсткай зоны».

- Яна кіраваная. Таму кожнае поле, якое трэба будзе засеяць, правяраецца на наяўнасць радыёнуклідаў. І толькі пасля гэтага прымаецца рашэнне: прадукцыя чыстая або нячыстая. Калі, не дай бог, там ёсць найменшае якое адхіленне і наяўнасць, там ніхто нічога не будзе сеяць і не будзе атрымліваць, - запэўніў Русы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031