Знайсці
05.05.2024 / 15:2110РусŁacБел

Лукашэнка хваліцца, як пабагацелі беларусы за 30 гадоў. Эканаміст тлумачыць, што тут не так

Нават калі беларусы жывуць лепш, чым 30 гадоў таму, гэта не самы важны паказнік, даводзіць эканаміст Дзмітрый Крук. Беларусь становіцца бяднейшай у адносінах да іншых краін.

Эканаміст Зміцер Крук тлумачыць у эфіры DW, што калі мы параўноўваем сябе з учорашнім днём, то сітуацыя можа сапраўды выглядаць някепска. Але больш карэктна параўноўваць пакупніцкую здольнасць тых жа пенсій з іншымі краінамі. Бо сучасны свет развіваецца — 200 гадоў таму пенсій не было наогул, і можна сказаць, што класна мы жывем, значна лепш, чым 200 гадоў таму, гаворыць эканаміст. 

Паводле Крука, у гэтым плане вядучая тэндэнцыя, што Беларусь становіцца бяднейшай у адносінах да іншых краін. 

«Лічбы, якія я часта прыводжу: у 2012 годзе, на піку даходаў, сярэдні даход беларуса складаў дзесьці 75% ад даходу сярэдняга паляка ці літоўца. Сёння гэтыя лічбы — каля 52-53% — гэта сярэднія.

Што тычыцца пенсіянераў, то суадносіны сярэдняй пенсіі да сярэдняй зарплаты ў нас вагаецца дзесьці каля 40%. З 21-га года, хай нерадыкальны, але рух уніз. Гэта значыць, што мы і як краіна не развіваемся, і пакупніцкая здольнасць нашых пенсіянераў па мерках сучаснага свету вельмі-вельмі нізкая. Але можа гэта крыху лепш, чым было ўчора», — кажа эканаміст.

Чытайце таксама:

Беларускі мільянер Юрый Мельнічак прагназуе крызіс у ІТ і дэглабалізацыю сусветнай эканомікі

Беларускі экспарт у Еўрасаюз скараціўся на 75%. Ці атрымалася знайсці замену еўрапейскаму рынку?

Інфляцыя ў Літве — 0,4%, у Польшчы — 2,7%. У Беларусі пакуль 5,6%

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
4
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
10
Абуральна
11
4
ЯНКА/адказаць/
05.05.2024
🫢 І зноў іхняя фірмовая канцовачка на ўзроўні шкаляра сярэдніх клясаў. Плюс слова «прыважу» нібы вішынька на торце, а, дакладней, як атрутны грыб на кучы тутняга навозу!
1
Влад/адказаць/
05.05.2024
Так прыцярпелися.
0
Влад/адказаць/
05.05.2024
Ганди, так выходит сами же своих вертухаев и содержат? Ну и кто им доктор? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031