Знайсці
05.05.2024 / 15:561РусŁacБел

Грузавікі на мяжы Літвы і Беларусі могуць стаяць у чарзе да 100 гадзін

Пры гэтым літоўскія памежнікі заяўляюць, што гэта не рэкорд.

Ілюстрацыйнае фота БелТА

Грузавікі могуць чакаць у чарзе на мяжы Літвы і Беларусі па 80-100 гадзін. 4 сакавіка ў пунктах пропуску «Меднікі» («Мядзінінкай») і «Салечнікі» («Шальчынінкай») сваёй чаргі чакалі па 750 фур.

Чэргі ўтварыліся праз павелічэнне транспартных плыняў у сувязі з закрыццём памежных пераходаў у Літве, Польшчы і Латвіі, адзначыў прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Літвы Гедрус Мішуціс, піша LRT.

Акрамя таго, на хуткасць праходжання мяжы ўплывае ўзмацненне праверак і ўзмацненне строгасці кантрольных працэдур з-за вайны ва Украіне і санкцый супраць Беларусі і Расіі. Таксама чарга павялічылася з-за праваслаўнага Вялікадня.

@nashanivanews Беларусы стаяць у катастрафічных чэргах на мяжы #брест#граница#очередь#беларусь#беларускаямова#беларусьновости#белорусывпольше#белорусы♬ DESTRUCTION - SCXR SOUL & NONTHENSE

Са слоў Мішуціса, большасць кіроўцаў-дальнабойшчыкаў у чэргах — гэта грамадзяне Беларусі. Таксама шмат кіроўцаў з Казахстана, Кыргызстана і Узбекістана. Дальнабойшчыкаў з Польшчы, Літвы і Латвіі ў чэргах амаль няма.

Прадстаўнік літоўскай памежнай службы адзначае, што гэтыя чэргі — не рэкордныя. «Гэта не самая горшая сітуацыя, за час існавання памежных пунктаў пропуску», — распавёў Мішуціс.

За апошні год Літва закрыла чатыры пункты пропуску на мяжы з Беларуссю. На латвійска-беларускай мяжы працуе толькі адзін пераход, на мяжы з Польшчай — адзін для легкавых аўто і аўтобусаў і адзін для грузаперавозчыкаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
05.05.2024
А можа так і трэба
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031