Знайсці
04.08.2017 / 13:582РусŁacБел

Пяцігадовы хлопчык, пакінуты пад наглядам дзядзькі, падпаліў хату 

Вогненны перапалох зладзіла пяцігадовае дзіця ў цэнтры Мсціслава, паведаміла карэспандэнту БелТА старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Інцыдэнт адбыўся 3 жніўня ў прыватным доме па вуліцы Інтэрнацыянальнай. Мама хлопчыка пайшла на працу. Дзіця засталося пад наглядам дзядзькі. Запалкі ляжалі ў даступным месцы, чым і скарыстаўся малы.

Забава з небяспечнай цацкай у двары прывяла да ўзгарання прыбудовы, а пасля полымя перакінулася на дах дома. На шчасце, мясцовыя жыхары хутка зарыентаваліся і выклікалі ратавальнікаў. Дзіця не пацярпела.

Гэта не першы выпадак. Так, з-за дзіцячага свавольства з агнём у Магілёўскай вобласці з пачатку года адбылося 11 пажараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера