Знайсці
03.08.2017 / 12:2024РусŁacБел

Фядыніча затрымалі спецслужбісты, пераапранутыя ў сантэхнікаў

Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання і допыту Генадзя Фядыніча. Як расказаў лідар прафсаюза РЭП, яго затрымалі а 9-й раніцы: у ліфце ўласнага дома, там чакалі хлопцы, апранутыя ў спецвопратку, якую носяць работнікі камунальных службаў. Яны паказалі Фядынічу пасведчанні супрацоўнікаў Дэпартамента фінрасследаванняў.

Ператрус на кватэры доўжыўся ад 9 да 15 гадзіны. Паводле словаў Фядыніча, у яго апісалі маёмасць: кватэру на вуліцы Мельнікайце, машыну «Таёта», тэлевізар, музычны цэнтр.

Допыт у Камітэце дзяржкантролю на вуліцы Броўкі цягнуўся да 22:30. Перад тым, як выпусціць, з Фядыніча ўзялі падпіску аб неразгалошванні. Падпіску аб нявыездзе не бралі.

Цяпер Фядыніч знаходзіцца ў статусе падазраванага па крымінальнай справе. Абвінавачанне выставілі па артыкуле 243 ч.2. Паводле следчых, ён не сплаціў за 2011 год падаткаў на 22 тысячы рублёў (дэнамінаванымі).

«Я ўсе падаткі плачу спраўна. І ніякіх грошай я не меў. А тое, што прафсаюз з'яўляецца сябрам міжнароднай арганізацыі «Індустрыял», і тое, што ён сябруе з усім светам — усім вядома. Мы праводзілі і будзем праводзіць сустрэчы, навучальныя праграмы. Без гэтага прафсаюз не можа існаваць», — кажа Фядыніч.

Па ягоных словах, затрымліваць Фядыніча планавалі яшчэ 30 ліпеня, у дзень 60-годдзя, аднак не адважыліся, бо на офісе было шмат людзей. 

Генадзь Фядыніч звязвае затрыманне ў тым ліку з пратэстамі супраць Дэкрэта №3. «Агулам сябры РЭПа адседзелі 170 сутак, заплацілі штрафаў на суму 4200 еўра. 39 чалавек падпалі пад рэпрэсіі».

Іншы прафсаюзны лідар Аляксандр Ярашук заявіў, што РЭП «сам падставіўся». «Хай гэта думка застаецца пры ім», — сказаў Фядыніч.

РЭП звярнуўся ў міжнародныя прафсаюзныя арганізацыі з просьбай аб салідарнасці.

Зміцер Панкавец, фота Сяргей Гудзіліна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера