Знайсці
01.08.2017 / 07:231РусŁacБел

WSJ: Пентагон плануе пастаўкі зброі Кіеву

Пентагон і Дзярждэпартамэнт ЗША распрацавалі план пастаўкі Украіне супрацьтанкавых ракет і іншых узбраенняў і цяпер чакаюць ад Белага дома адабрэння гэтага плана. Аб гэтым піша газета The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы ў Пентагоне і неназваных амерыканскіх дыпламатаў, піша rbc.ru.

Суразмоўцы выдання падкрэсліваюць, што зброя, якую яны ахарактарызавалі як абарончую, прызначана для стрымлівання «агрэсіўных дзеянняў Масквы».

Афіцыйны прадстаўнік Пентагона Мішэль Балтанса заявіла, што ЗША «не выключаюць варыянт» паставак «летальнага ўзбраення Украіне». Кіраўнік Пентагона Джэймс Мэціс пацвердзіў наяўнасць плана, сцвярджаюць крыніцы выдання.

У сваю чаргу прадстаўнік адміністрацыі ЗША заявіў газеце, што ніякага рашэння па гэтым плане на дадзены момант няма. Ён удакладніў, што на нарадзе ў Белым доме, якая прайшла на мінулым тыдні і дзе абмяркоўвалася Расія, пра гэты план не гаварылі. Суразмоўца дадаў, што Дональд Трамп аб плане не праінфармаваны, і яго пазіцыя на дадзены момант невядомая.

На зацвярджэнне дадзенага плана могуць сысці месяцы, прагназуюць крыніцы газеты.

У канцы ліпеня ў зоне канфлікту ў Данбасе пабываў спецыяльны прадстаўнік Дзярждэпу ЗША па Украіне Курт Волкер. Тады ж ён выказаўся за пастаўку зброі Кіеву, каб дапамагчы яму справіцца з «пагрозамі Масквы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031