Галоўны архітэктар Мінска пракаментаваў рашэнне па Асмалоўцы
Галоўны архітэктар Мінска Павел Лучыновіч пракаментаваў журналістам рашэнне архітэктурна-горадабудаўнічага савета па Асмалоўцы, перадае БЕЛТА.
фота Сяргея Гудзіліна
«Мы ўважліва сачылі за правядзеннем грамадскага абмеркавання, і для нас вельмі важна было меркаванне грамадскасці. Мяркуем, што рэалізацыя праектных рашэнняў дэталёвага плана заўчасная», — сказаў Павел Лучыновіч.
Па яго словах, у ПДП тэрыторыі ў межах вуліцы Старавіленскай — вул. Кісялёва — вул. Куйбышава — вул. Камуністычнай унясуць змены. Асаблівую ўвагу нададуць ацэнцы стану будынкаў. Затым плануецца абвясціць конкурс на распрацоўку канцэпцыі забудовы кварталаў. Прапанова пераможцы і ляжа ў аснову будучага дэталёвага плана. Таксама застаецца актуальнай тэма вызначэння ахоўных зон гісторыка-культурнай каштоўнасці.
«Вядома, Асмалоўка будзе развівацца, і цяпер важна наладзіць дыялог паміж уладай, архітэктурнай грамадскасцю і жыхарамі Асмалоўкі, вызначыць, якім будзе гэты раён», — сказаў Павел Лучыновіч.