Па Бабруйску гуляе лось. Па яго прыехала цэлая камісія з духавой стрэльбай ВІДЭА
У прамзоне Бабруйска 2 мая заўважылі лася. Ён быў напалоханы: асцярожна аглядаўся па баках і таптаўся ў лужыне.
Відавочцы патэлефанавалі ў МНС, за ласём выехала цэлая камісія па выдаленні дзікіх жывёл, паведамляе «МогилевОнлайн».
У каманду ўваходзяць ветлекар, камунальнік, начальнік гаррайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, супрацоўнік МНС, а таксама работнікі з духавай стрэльбай.
«Лася з тэрыторыі населенага пункта трэба прыбраць. Ужо прыехалі супрацоўнікі з духавой стрэльбай. Пасля таго як лася ўсыпяць, мы пагрузім жывёлу на спецтэхніку і вывезем для выпуску ў натуральнае асяроддзе жыцця», — расказаў намеснік начальніка гаррайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ігар Салановіч.
Паводле апошняй інфармацыі, лось гуляў у раёне вуліцы Шыннай.
Чытайце таксама:
Ваўка, які наводзіў страх на вуліцах Віцебска, забілі
Каля трасы на Шчучыншчыне заўважылі вялікага мядзведзя ВІДЭА