Знайсці
02.05.2024 / 16:4319РусŁacБел

Беларуску згвалтавалі на Балі, падазраецца расеец

Інданезійская паліцыя затрымала грамадзяніна Расіі Антона Сімутава па падазрэнні ў згвалтаванні 30-гадовай беларускі. Гэта адбылося на адной з вілаў у раёне Чангу на Балі ўвечары 19 красавіка, піша Reform.news на падставе паведамлення мясцовага выдання Radar Bali.

Антон Сімутаў. Фота: radarbali.jawapos.com

Беларуска заявіла, што яе «трымалі ў палоне, пагражалі і здзекаваліся, а затым згвалтавалі». Паліцыя вядзе расследаванне. Акрамя згвалтавання, расейца падазраюць і ў падпале вілы, учыненым 23 красавіка ў вёсцы Чамагі.

Яго затрымалі на наступны дзень, 24 красавіка, і адправілі на псіхіятрычную экспертызу, паколькі мужчына даваў паліцыі бязладныя адказы і «паводзіў сябе як вар'ят». 26 красавіка ён збег з бальніцы, голымі рукамі пагнуўшы краты на вокнах. Яго паўторна затрымалі ўвечары 28 красавіка на віле, дзе ён хаваўся.

Расеец прызнаўся, што ён прыкідваўся вар'ятам, каб пазбегнуць пакарання, і пакінуў бальніцу, каб з'ехаць у Расію.

Антон Сімутаў — заснавальнік сеткі кальянных «Ферамон» у Санкт-Пецярбургу. Як піша BAZA, на Балі ён арганізаваў «нешта накшталт секты, дзе лічыцца напаўбогам і альфа-самцом». 

Чытайце таксама:

Прысуджаны да 25 гадоў калоніі за канібалізм валгаградзец з'ехаў на вайну з Украінай

Суд у Нью-Ёрку адмяніў прысуд Харві Вайнштэйну, якога абвінавачвалі ў згвалтаванні

Падазраваны ў забойстве Лізы Герцэн прызнаў віну

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
9
Ха-ха
15
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
57
1
циник/адказаць/
03.05.2024
[Рэд. выдалена]
1
циник/адказаць/
03.05.2024
[Рэд. выдалена]
3
Апiнiя/адказаць/
03.05.2024
Навiна, вартая сенняшней НН
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031