Знайсці
03.07.2017 / 10:094РусŁacБел

Шэсць кампаній Парку высокіх тэхналогій увайшлі ў топ-100 найлепшых аўтсорсераў свету

Шэсць кампаній з беларускага Парку высокіх тэхналогій увайшлі ў рэйтынг The 2017 Global Outsourcing 100. Такая інфармацыя размешчана на сайце Парку высокіх тэхналогій, паведамляе БелТА.

Міжнародная асацыяцыя прафесіяналаў аўтсорсінгу (IAOP) апублікавала спіс вядучых пастаўшчыкоў паслуг аўтсорсінгу The Global Outsourcing 100 у спецыяльным дадатку да часопіса Fortune за другі квартал 2017 года.

У рэйтынг увайшлі кампаніі, прадстаўленыя ў Парку высокіх тэхналогій - Bell Integrator, Ciklum, EPAM Systems, IBA Group, Intetics, Itransition. Кампаніі ацэньваліся па пяці параметрах: памер і тэмпы росту, водгукі кліентаў, узнагароды і сертыфікаты, развіццё інавацый, карпаратыўная сацыяльная адказнасць.

Міжнародная асацыяцыя прафесіяналаў у галіне аўтсорсінгу — арганізацыя, якая ўсталёўвае стандарты аўтсорсінгу і падтрымлівае яго развіццё. Аб'ядноўваючы звыш за 120 тыс. кампаній і іх партнёраў, асацыяцыя абараняе інтарэсы індустрыі аўтсорсінгу, дапамагае кампаніям па ўсім свеце развіваць аўтсорсінг, павышаць ROI (каэфіцыент акупнасці інвестыцый) і пашыраць магчымасці аўтсорсінгу ў бізнэсе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031