Знайсці
14.06.2017 / 16:5313РусŁacБел

Mail.ru запускае сацыяльную сетку Verb

Mail.ru Group інвеставала ў сацыяльную сетку Verb («Дзеяслоў»), распрацаваную яе ўласнымі супрацоўнікамі і прадстаўнікамі «Яндэкса». Мэтавая аўдыторыя Verb — інтэрнэт-карыстальнік ад 12 да 21 года. 

Функцыянал Verb дазваляе пісаць простыя прапановы-статусы («вэрбы»): «Гляджу кіно», «Здаў экзамен», «Чытаю кнігу», «Рыхтую абед» і г.д. Паведамленне можна дапоўніць фатаграфіяй і геатэгам. За асаблівую актыўнасць карыстальнік можа быць ўзнагароджваны «бэйджамі» і можа ўзначаліць рэйтынг. Асноўны спосаб манетызацыі мабільнага дадатку — рэклама. 

Mail.ru Group валодае трыма сацсеткамі — ВКонтакте, «Аднакласнікамі» і «Маім светам». «Па начах мы плакалі ў падушку і марылі пра прадукт для мільёнаў», — кажуць стваральнікі сэрвісу. «Існуе асобная ніша для такога дадатку, Verb не трэба канкураваць з існуючымі сацыяльнымі сеткамі: моладзь усё яшчэ адчувае неабходнасць дзяліцца з навакольнымі паўсядзённымі справамі, такім чынам, цяпер гэтае жаданне ў поўнай меры не здавальняе ні адна дзеючая сацыяльная сетка».

Зарэгістравацца ў Verb можна праз іншыя сацсеткі (напрыклад, Укантакце або Facebook). Дадатак працуе як на iOS, так і на Android-гаджэтах.

Ілля Параскевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031