Знайсці
29.05.2017 / 16:2142РусŁacБел

Рыгор Васілевіч, які не атрымлівае пенсію чыноўніка: «Трэба павялічваць пенсійны ўзрост да 80 гадоў!»

«Я працую ў сваё задавальненне і не атрымліваю гэтую дапамогу, — кажа экс-генпракурор і былы член Канстытуцыйнага суда. Цяпер Васілевіч працуе загадчыкам кафедры канстытуцыйнага права на юрфаку БДУ. — Тут сістэма простая: калі працуеш — табе пенсію не плацяць. Не працуеш — атрымліваеш грашовае ўтрыманне.

Кожны робіць свой выбар. Мне мая праца падабаецца. Я ўвогуле лічу, што трэба гадоў да 80 павышаць пенсійны ўзрост — і хай народ прыносіць карысць дзяржаве. Іншы раз слухаеш маладых людзей, яны кажуць: эх, хутчэй бы на пенсію. А я на пенсію не спяшаюся».

Характэрна, што яшчэ адзін экс-генпракурор Алег Бажэлка таксама не значыцца сярод афіцыйных пенсіянераў. Інфармацыі аб яго афіцыйным працаўладкаванні нідзе не было, хоць ён і быў вызвалены ад пасады генеральнага пракурора «ў сувязі з пераходам на іншую працу». Ва ўпраўленні сацыяльнай абароны Кастрычніцкага раёна, да якога належыць былы пракурор, кажуць, што пенсіянера Алега Бажэлкі ў іх няма. Не выключана, што Бажэлка праходзіць «па асобных спісах» і ўсё-ткі атрымлівае пенсію як былы генпракурор, але ў Генпракуратуры аддаюць перавагу на гэтую тэму не распаўсюджвацца.

У пачатку наступнага года ў былога генпракурора, а цяпер старшыні Канстытуцыйнага суда Пятра Міклашэвіча сканчаецца тэрмін прызначэння — ён кіруе Канстытуцыйным судом ужо амаль 10 гадоў. Магчыма, гэты тэрмін будзе для Міклашэвіча апошнім. Пойдзе на пенсію Міклашэвіч ці знойдзе новую працу — пакуль невядома.

Амаль дзесяць гадоў таму генеральны пракурор Беларусі (травень 1995 — снежань 1996 г.) Васіль Капітан спрабаваў высветліць, чаму яму істотна зрэзалі пенсію. На той момант былому генпракурору належала пенсія ў памеры каля 70 працэнтаў ад заробку дзейнага генпракурора. І спачатку Капітану плацілі ўсё так, як мае быць. А затым ён стаў атрымліваць прыкладна такую ж пенсію, як і да нядаўняга часу Станіслаў Шушкевіч — некалькі даляраў. Капітан напісаў ліст на імя А.Лукашэнкі з просьбай урэгуляваць сітуацыю. Пасля гэтага ўсё стала на свае месцы.

Дарэчы, апошнія гады Васіль Капітан жыве не ў Беларусі. Таму не выключана, што сёння ён ужо атрымлівае расійскую пенсію. У Генпракуратуры нам не пацвердзілі, але і не абверглі гэты факт. «Гэта занадта асабістая інфармацыя», — кажуць там і ласкава адмаўляюцца ад каментароў.

belaruspartisan.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930