Знайсці
24.05.2017 / 17:41РусŁacБел

СК расследуе гібель рабочага на каналізацыйнай станцыі ў Брэсцкім раёне

Цела аператара водаачышчальных сістэм 1957 года нараджэння без прыкмет смерці крымінальнага характару знайшлі днём 23 мая ў памяшканні каналізацыйна-помпавай сістэмы селекцыйна-гібрыднага цэнтра ААТ «Заходні» у Брэсцкім раёне. 

Пра гэта паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова.

УСК па Брэсцкай вобласці

Паводле інструкцыі і тэхніцы бяспекі, у будынку ў той момант было забаронена знаходзіцца. Акрамя гэтага, знаходжанне там не ўваходзіла ў абавязкі мужчыны. Раней на аб'екце ішла адпампоўка жывёлагадоўчых сцёкаў, у сувязі з чым было высокае, небяспечнае для жыцця ўтрыманне серавадароду і аміяку.

Прызначана судова-медыцынская экспертыза. Усе абставіны гібелі рабочага высвятляюцца. Вывучаецца службовая дакументацыя, апытваюцца калегі загінулага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031