Знайсці
03.05.2017 / 13:393РусŁacБел

Мітынг у Слуцку забаронены

Слуцкі райвыканкам не даў дазволу на правядзенне мітынгу «За Свабоду слова і годнае жыццё», заяўку на які даслалі сябры руху «За свабоду», паведамляе прэс-служба арганізацыі.

«Слуцкі раённы выканаўчы камітэт забараняе правядзенне мітынгу «За Свабоду слова і годнае жыццё» 7 траўня з 14 да 15 гадзінаў у гарадскім парку культуры і адпачынку», — зачытала адказ райвыканкама заяўніку супрацоўніца ўстановы.

Па яе словах, там запланаваныя мерапрыемствы: з 12 да 15 канцэрт дзіцячых калектываў, з 15 да 18 танцэвальны марафон «У стылі рэтра».

Адказ, па словах супрацоўніцы райвыканкама, быў адпраўлены 28 красавіка, але пакуль не паступіў заяўніку.

«Гэта абсалютна прадказальны і чаканы адказ», — адрэагаваў на забарону абласны каардынатар руху «За свабоду» Віталь Амяльковіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера