Знайсці
03.05.2017 / 13:197РусŁacБел

Прысуд Навальнаму па справе «Кіраўлеса» ўступіў у сілу. Палітык не зможа ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта Расіі

Суддзя Кіраўскага абласнога суда Міхаіл Абухоў пакінуў без задавальнення скаргу палітыка Аляксея Навальнага і прадпрымальніка Пятра Афіцэрава на прысуд па справе «Кіраўлеса». Такім чынам прысуд уступіў у сілу.

Абвінавачванне на пасяджэнні прасіла пакінуць прысуд без зменаў. Абарона Навальнага і Афіцэрава прасіла адмяніць прысуд. Адвакат палітыка Вадзім Кобзеў заявіў, што прысуд будзе абскарджаны ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека.

«Прэзідэнцкая кампанія Навальнага ніяк не залежыць ад прысуду па справе «Кіраўлеса», ніколі не залежала. Мы, вядома, вядзем яе не з аглядкай на гэты прысуд, а ў адпаведнасці з яго юрыдычным і маральным правам балатавацца, якога мы і будзем дамагацца», - заявіў «Медыязоне» кіраўнік перадвыбарчага штаба Навальнага Леанід Волкаў.

meduza.io

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера