Знайсці
03.05.2017 / 12:0661РусŁacБел

«Хартыю-97» высяляюць з офіса ў Варшаве

Сайт «Хартыя-97» 2 мая атрымаў ліст «Беларускага дома» ў Варшаве з просьбай цягам двух-трох дзён вызваліць памяшканні, якія яны займаюць.

«Беларускі дом» у Варшаве ўзначальваюць Алесь Зарамбюк і Уладзімір Кобец.

«У сувязі з унутранымі патрэбамі Фонд «Беларускі Дом» апавяшчае вас аб неабходнасці вызваліць памяшканні № 2 і 3, якія вы займаеце ў нашым офісе, і здаць ключы ад памяшкання і сейфа да 17:00 пятніцы 5 мая 2017», — гаворыцца ў лісце.

Сайт «Хартыя-97» ужо выказаў здагадку, што гэта правакацыі беларускіх спецслужбаў.

Кобец раней працаваў у «Хартыі», але пасля іх пазіцыі разышліся.

Прадстаўнік «Беларускага дома» Уладзімір Кобец паабяцаў, што арганізацыя цягам дня выступіць з афіцыйнай заявай па гэтым пытанні.

Сайт «Хартыя-97» ад 2011 года працуе ў выгнанні.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера