Знайсці
18.04.2017 / 10:116РусŁacБел

Вандалаў, якія размалявалі касцёл у Росі, знайшлі — адзін з іх напісаў на сцяне імя сябра

Стала вядома, хто апаганіў касцёл у Ваўкавыскім раёне, перадае прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама. Інцыдэнт адбыўся ў пасёлку Рось Ваўкавыскага раёна. Ноччу на 16 красавіка невядомыя апаганілі касцёл, пакінуўшы на яго сцяне непрыстойныя надпісы.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў раніцай пачалі пошукі парушальнікаў. Праз некаторы час удалося высветліць асобы падазраваных. Імі аказаліся мясцовыя жыхары 15-ці і 18-ці год. Маладыя людзі выпівалі, калі ім прыйшла ідэя зрабіць надпісы на сцяне касцёла. Пры дапамозе чырвонага маркера хуліганы распісалі на сцяне дыялог. А адзін з іх настолькі ўвайшоў у працэс, што напісаў імя свайго таварыша. Дадзены факт дапамог аператыўнікам у вызначэнні зламыснікаў.

Працэс «роспісу» сцяны касцёла здымаўся маладымі людзьмі на відэа, пры гэтым усе гэтыя дзеянні яны актыўна суправаджалі нецэнзурнай лексікай. У дачыненні да падазраваных распачалі крымінальную справу па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031