Знайсці
07.04.2017 / 08:507РусŁacБел

Спецслужбы ДНР назвалі заказчыка забойства Гіві і Матаролы

У «Міністэрстве дзяржаўнай бяспекі» самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі назвалі імя заказчыка забойства двух камандзіраў атрадаў баевікоў — Арсена Паўлава (Маторолы) і Міхаіла Талстых (Гіві), паведамляюць СМІ са спасылкай на прэс-сакратара МДБ ДНР Марыю Пятрову.

Паводле яе слоў, гэта кіраўнік дэпартамента контрразведкі Службы бяспекі Украіны Аляксей Пятроў. У спецслужбе ДНР сцвярджаюць, што ў гэтым дэпартаменце ёсць створаныя пры фінансавай падтрымцы з ЗША падраздзяленні для вядзення «тэрарыстычнай вайны» супраць Данбаса.

«Нам вядома, што Аляксей Пятроў, будучы намеснікам начальніка контрвыведкі СБУ, адказваў за фарміраванне і працу такіх падраздзяленняў, у тым ліку падрыхтоўку дыверсійных груп для здзяйснення тэрарыстычных актаў на нашай тэрыторыі», - сказала Пятрова.

Яна дадала, што 14 лютага 2017 года, неўзабаве пасля забойства Гіві ўкраінскі прэзідэнт Пятро Парашэнка прызначыў Пятрова кіраўніком дэпартамента контрразведкі «за заслугі апошняга перад украінскай уладай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031