Знайсці
30.03.2017 / 21:538РусŁacБел

Лукашэнка падпісаў у Ашхабадзе 11 дакументаў

30 сакавіка Аляксандр Лукашэнка правёў у Ашхабадзе перамовы з прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым.

president.gov.by

Кіраўнік Беларусі заявіў, што наша краіна — «надзейнае апірышча» для Туркменістана ў Еўропе. Мінск гатовы забяспечыць туркменаў лагістычнымі цэнтрамі для арганізацыі паставак прадукцыі ў Еўропу. Лукашэнка нагадаў, што раней такой прапановай скарыстаўся Кітай. Бердымухамедаў адзначыў узрастаючае ўзаемадзеянне краін.

Па выніках перамоваў кіраўнікі Беларусі і Туркменістана прынялі сумесную заяву, у якой адзначылі высокую дынаміку міждзяржаўнага дыялогу, пацвердзілі гатоўнасць паглыбляць двухбаковыя адносіны ва ўсіх сферах. Лукашэнка і Бердымухамедаў падпісалі 11 дакументаў па развіцці супрацоўніцтва.

Кіраўнікі краін паўдзельнічалі ў цырымоніі адкрыцця комплексу будынкаў беларускага пасольства ў Ашхабадзе. На 31 сакавіка запланаванае ўрачыстае адкрыццё Гарлыцкага горна-ўзбагачальнага камбіната, які дапамагалі будаваць беларусы.

«Мы ж не вялікія капіталісты, як раней казалі: схапілі і пайшлі. Мы дамаўляліся, што мы прыносім тэхналогіі і навучаем людзей. І сёння многія туркмены з гонарам могуць сказаць, што яны засвоілі гэтыя тэхналогіі», — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі яго прэс-служба.

euroradio.fm

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031