Знайсці
30.03.2017 / 18:442РусŁacБел

Жазэ Маўрынью заклікаў адмяніць таварыскія матчы зборных

Трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Жазэ Маўрынью заклікаў адмяніць таварыскія матчы паміж зборнымі ў сярэдзіне сезону. Партугалец лічыць, што такія матчы мае сэнс праводзіць толькі раз на два гады, піша РБК са спасылкай на Sky Sports.

На думку Маўрынью, таварыскія матчы павялічваюць нагрузку на футбалістаў, якая і так досыць вялікая. Акрамя таго, дадатковыя матчы прыводзяць да траўмаў.

«Я цалкам супраць таварыскіх матчаў. Іх варта адмяніць. Па-мойму, таварыскія матчы для зборных маюць сэнс толькі ў фінальнай стадыі падрыхтоўкі да вялікіх турніраў. У апошнія пару тыдняў перад Еўра або чэмпіянатамі свету ў іх ёсць толк. Аднак у сярэдзіне сезону, у дні, калі праводзяцца адборачныя матчы, праводзіць яшчэ і таварыскія гульні не варта. У гэтым проста няма сэнсу. Да таго ж такія матчы рэдка бываюць па-сапраўднаму напружанымі, так што я не іх вялікі фанат. Зрэшты, можа быць, калі-небудзь я стану трэнерам зборнай і не буду ставіцца да таварыскіх матчаў так крытычна», — сказаў Маўрынью.

Абаронцы «Манчэстэр Юнайтэд» Крыс Смолінг і Філ Джонс вярнуліся з траўмамі са зборнай. Джонс пашкодзіў палец у сутыкненні са Смолінгам на трэніроўцы, а сам Смолінг з-за праблем з нагой не змог дайграць таварыскі матч супраць Германіі і таксама выбыў са строю.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031