Знайсці
30.03.2017 / 16:215РусŁacБел

Брат затрыманага па справе «Белага легіёна»: Шукалі нажы-пісталеты, а знайшлі толькі марганцоўку для малявання

Адзін з затрыманых па справе «Белага легіёна» — Іван Кавальчук. Ён студэнт 6-га курса Архiтэктурнага факультэта БНТУ, адначасова працуе ў будаўнічай кампаніі «Аргбуд».

«Пры ператрусе нiчога значнага не знайшлi. Забралi толькi камуфляжную вопратку у якой ён займауся сваiм хобi, дыгерствам», — запэўнівае Аляксей Кавальчук, брат арыштаванага. Дыгеры — гэта людзі, якія даследуюць падземныя камунікацыі.

«Таксама забралi каску вайсковага ўзору, якую я яму сам даўно аддаў, а ён яе прывёў у добры выгляд, — працягвае брат. — Са словаў сведкi ператрусу, знайшлi налепкi «Антымайдан» і чорна-чырвоны анархісцкі сцяг. Але цi гэта сведчыць пра тое, што ён датычны да нейкіх масавых беспарадкаў?! Поўную карцiну складаюць нiбыта знойдзеныя цвiкi (невялiкая жменя) ды пачатая ўпакоўка марганцоўкi».

Аляксей Кавальчык тлумачыць, што ягоны брат скончыў мастацкі каледж. Марганцоўка была патрэбная яму, каб падрыхтаваць грунт для палатна, а цвікі — каб нацягнуць і замацаваць палатно. Прычым i цвiкi, i марганцоўку нібыта выцягнулi з пакета, дзе знаходзяцца яго рэчы для малявання: палiтра, розныя вадкасцi накшталт ацэтону, фарбы, а таксама малаток, якiм мацаваў цвiкамi палатно.

Сведка вобшуку расказаў Аляксею, што сілавікі надта расстроіліся, бо шукалі ў Івана нажы і пісталеты.

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031