Знайсці
30.03.2017 / 14:493РусŁacБел

50 затрыманых на Дзень Волі бясплатна трапяць на канцэрт Вольскага ў Вільні

Арганізатары канцэрта Лявона Вольскага, які адбудзецца 8 мая ў Вільні, паведамілі, што даюць 50 бясплатных запрашальнікаў для тых, каму былі прысуджаныя адміністратыўныя арышты за ўдзел у акцыі на Дзень Волі.

«Цяпер ідуць розныя акцыі падтрымкі зняволеных. Мы таксама адчуваем неабходнасць падтрымаць зрабіць нешта, тым болей, што ведаем, наколькі абсурдовымі і неадэкватнымі былі прысуды. І,да ўсяго, мы самі ходзім на мітынгі і ў любы момант можам апынуцца там, на лаве падсудных. Спадзяемся, і нам тады нехта дапаможа», — пракаментаваў акцыю Лявон Вольскі.

Звяртацца па запрашальнікі трэба да 15 красавіка па кантактах арганізатараў на сайце www.turmuz.by. Калі заявак будзе больш за 50, перавагу адтрымаюць тыя, каму былі прысужданыя большыя тэрміны.

8 мая ў Вільні Лявон Вольскі разам са сваім нарвежска-беларускім калектывам прадставіць праграму «172», у межах якой прагучаць лепшыя песні за ўсю кар'еру музыкі: ад гурта «Мроя» да найноўшага сольнага альбома «Псіхасаматыка». Працягласць канцэрта — каля 2,5 гадзін. У праграме акустычнае і электрычнае аддзяленні.

Дзякуючы падтрымцы МЗС Літвы, на падставе набытых у Беларусі квіткоў на мерапрыемства беларусы маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы (без консульскага збору) з тэрмінам дзеяння з 7 да 9 траўня. Падаваць дакументы можна ў Амбасадзе Літвы ў Мінску, а таксама візавых цэнтрах па ўсёй краіне (паслуга платная — 20 еўра). Пакрокавая інструкцыя і аўтобусныя туры на канцэрт — www.turmuz.by.

Квіткі: танцпляц — 49 руб., месца за столікам — 69 руб..

Продаж квіткоў без камісіі: ІП Каспяровіч Д.А., ГЦ «Манетка», вул. Кульман 9 — паверх 4, офіс 1. Уваход: дзьверы правей ад кавярні Beer & Wine.

***

Продаж: на сайце і ў касах Kvitki.by, а таксама ў салонах «Связной» і «Евросеть» па ўсёй Беларусі.

Клуб Vakaris Vilnius — Вільня, вул. Stulginskio, 8.

Інфалінія ў Беларусі: +375 29 7777 857, +375 29 622 57 20.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031