Знайсці
02.02.2017 / 18:339РусŁacБел

Беларускі добраахвотнік ва Украіне: «Пасля расійскіх тэлешоу да нас пайшло папаўненне»

У канцы 2016 года, калі Масква актывізавала інфармацыйную вайну супраць Беларусі, да беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку ўкраінскай арміі, стала далучацца больш людзей, распавёў Ян Мельнікаў, баец Тактычнай Групы «Беларусь».

«Паток людзей павялічыўся пасля гучных заяў з боку Расіі, калі на буйных тэлешоу абмяркоўваюць такія пытанні, як «ці патрэбная пад бокам Расіі незалежная Беларусь», што «Лукашэнка дзейнічае ў інтарэсах Захаду», што «беларуская мова — выдуманая». Пачынаецца тое, што было перад нападам на Грузію, Украіну. І людзі пацягнуліся», — распавёў беларускі жаўнер у інтэрв'ю Delfi.

«Многія пішуць нам… Мы іх максімальна правяраем. Любога ахвотнага мы не прымаем. Каб прымалі, то маглі б зараз казаць пра беларускі батальён», — дадаў Ян.

Ян Мельнікаў цяпер наведвае краіны ЕС ад імя беларускага падраздзялення.

Плануюцца сустрэчы з ім ў Вільні, Беластоку, Варшаве, Антверпэне, Рыме, Мюнхене. Мэта паездкі — наладжванне супрацы з дыяспарай і збор дапамогі для Тактычнай Групы «Беларусь», паведамляе суполка падраздзялення.

Аляксандр Гелагаеў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930