Знайсці
01.02.2017 / 22:293РусŁacБел

Жыццю беларусаў, якія пацярпелі аварыю на верталёце ў Конга, нічога не пагражае

На борце верталёта, які пацярпеў аварыю ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, знаходзіліся трое беларусаў, іх жыццю нічога не пагражае. Такая інфармацыя прагучала ў эфіры тэлеканала АНТ са спасылкай на прадстаўніка пасольства Расіі ў гэтай афрыканскай краіне Алега Ілышава, паведамляе БЕЛТА.

«У раёне Рутшуру правінцыі Паўночнае Ківу, дзе ўпалі два верталёты, былі дрэнныя ўмовы надвор'я. Туман, дождж, быў моцны парывісты вецер. На борце аднаго з верталётаў знаходзіліся трое членаў экіпажа, грамадзян Беларусі. Усе яны выжылі пры падзенні, у цяперашні час знаходзяцца ў шпіталі ў горадзе Гома. Іх жыццю нічога не пагражае», — распавёў Ілышаў.

Крушэнне верталётаў адбылося яшчэ ў мінулую пятніцу, але падрабязнай і канкрэтнай інфармацыі было няшмат. Вядома, што беларусы знаходзяцца ў афрыканскай краіне як прыватныя асобы. Цяпер беларускія дыпламаты спрабуюць атрымаць звесткі пра інцыдэнт з афіцыйных крыніц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930