Знайсці
01.02.2017 / 18:15РусŁacБел

Анколаг: На ўкараненне па ўсёй Беларусі праграм па скрынінгу раку можа спатрэбіцца да 20 гадоў

На ўкараненне па ўсёй Беларусі праграм па скрынінгу раку можа спатрэбіцца да 20 гадоў, паведаміў 1 лютага намеснік дырэктара РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава па навуковай рабоце Сяргей Красны.

Паводле яго слоў, паўсюдна аднамомантна гэта зрабіць немагчыма па многіх прычынах, нягледзячы на тое што на правядзенне гэтых мерапрыемстваў выдзелены «вельмі значныя сродкі».

«Па вопыту іншых краін, на тое, каб уключыць у скрынінгавыя мерапрыемствы ўсё насельніцтва, патрабуецца ад 10 да 20 гадоў, — адзначыў прафесар. — Мы пастараемся зрабіць гэта як мага хутчэй, але яшчэ раз падкрэслю, што гэта працэс паступовы, які пачынаецца з буйных гарадоў, дзе больш падрыхтаваныя спецыялісты, насельніцтва і абсталяванне».

Красны паведаміў, што ўжо рэалізаваны пілотныя скрынінгавыя праекты па ранняй дыягностыцы чатырох відаў раку: прастаты, малочнай залозы, шыйкі маткі, каларэктальнага. Вынікі атрыманы «вельмі добрыя», таму падпраграма па скрынінгу раку была ўключана ў дзяржпраграму «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016—2020 гады.

«Ад гэтай праграмы мы чакаем значнага зніжэння смяротнасці па гэтых чатырох відах раку, якія разам складаюць да 35—40% усіх злаякасных пухлін у рэспубліцы», — сказаў анколаг і заклікаў насельніцтва ні ў якім разе не адмаўляцца ад удзелу ў скрынінгавых праграмах, калі яны будуць прапанаваныя.

Красны растлумачыў, што каля 20% людзей ва ўсім свеце катэгарычна адмаўляюцца ад любых абследаванняў — адны лічаць сябе здаровымі, іншыя баяцца выяўлення ў іх злаякаснай пухліны. Аднак, падкрэсліў намеснік дырэктара РНПЦ, у выпадку выяўлення захворванняў на першай стадыі вылечванне складае ад 97 да 100%.

«Калі ж на нейкай тэрыторыі скрынінг пакуль не праводзіцца, у насельніцтва ўсё роўна ёсць магчымасць прайсці раннюю дыягностыку, і ўрачы першаснага звяна могуць гэта арганізаваць», — сказаў Красны. У адных выпадках гэта можна зрабіць бясплатна, у іншых — за невялікія грошы. Напрыклад аналіз крыві на прастатспецыфічны антыген (маркер раку прастаты), які мужчыну трэба рабіць адзін раз у два гады, каштуе каля чатырох-пяці рублёў, недзе крыху больш.

«Такую суму можа сабе дазволіць любы жыхар рэспублікі», — упэўнены прафесар.

Паводле слоў в.а. загадчыка аддзела арганізацыі супрацьракавай барацьбы РНПЦ Аляксея Акеанава, захворванне анкалагічнымі паталогіямі ва ўсім свеце, уключаючы Беларусь, расце. Перш за ўсё гэта звязана з павелічэннем працягласці жыцця і паляпшэннем дыягностыкі. У 2015 годзе было выяўлена 48.900 новых выпадкаў злаякасных утварэнняў. Па выніках 2016 года чакаецца каля 50 тыс. хворых. Усяго на ўліку на канец 2015 года знаходзілася 268.511 чалавек, з іх больш за пяць гадоў назіраюцца 136.436.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930