Знайсці
11.01.2017 / 13:188РусŁacБел

Памёр расійскі эколаг і палітык Аляксей Яблакаў

Лідар фракцыі «Зялёная Расія» партыі «Яблык», вядомы эколаг, грамадскі і палітычны дзеяч Аляксей Яблакаў памёр ва ўзросце 83 гадоў.

ria.ru

Яблакаў нарадзіўся 3 кастрычніка 1933 года ў Маскве. Ён быў доктарам біялагічных навук, прафесарам, членам-карэспандэнтам Расійскай акадэміі навук з 1984 года.

Вучоны стаў заснавальнікам і сустаршынёй «Грынпіс СССР» у 1988 годзе. На наступны год быў абраны народным дэпутатам СССР, быў намеснікам старшыні камітэта па экалогіі Вярхоўнага Савета СССР.

Пасля распаду Савецкага Саюза займаў розныя пасады ў дзяржаўнай улады, у тым ліку дарадцы прэзідэнта Барыса Ельцына па экалогіі. З 1998 года быў членам экалагічнай кансультатыўнай рады пры мэру Масквы Юрыю Лужкову.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031