Знайсці
11.01.2017 / 06:272РусŁacБел

Антыдопінгавыя арганізацыі патрабуюць адхіліць Расію ад спаборніцтваў

Лідары нацыянальных антыдопінгавых арганізацый (NADO) 19 краін запатрабавалі адхіліць Расію ад усіх міжнародных спаборніцтваў і пазбавіць краіну права прымаць міжнародныя турніры.

Прапановы былі выказаны і ўхвалены лідарамі антыдопінгавых агенцтваў Аўстрыі, Бельгіі, Германіі, Даніі, Ірландыі, Іспаніі, Канады, Нідэрландаў, Польшчы, Славеніі, Злучаных Штатаў, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Швейцарыі, Швецыі, Эстоніі, Паўднёвай Афрыкі і Японіі на саміце ў Дубліне

На думку лідараў NADO, забарона ў дачыненні да расійскіх спартыўных арганізацый павінна дзейнічаць, пакуль не пачне працаваць надзейная сістэма антыдопінгавага кантролю. Мяркуецца, што пакуль рэформы не будуць праведзены, «чыстыя» расійскія спартсмены павінны будуць выступаць на спаборніцтвах як незалежныя атлеты.

Прадстаўнікі антыдопінгавых арганізацый спадзяюцца, што іх прапановы «дапамогуць спорту перажыць гэтыя цёмныя часы», піша Бі-бі-сі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031