Знайсці
21.11.2016 / 17:514РусŁacБел

У Мінску пачаўся мантаж галоўнай навагодняй ёлкі ФОТАФАКТ

На Кастрычніцкай плошчы ў Мінску пачаўся мантаж галоўнай навагодняй ёлкі. Як паведаміла першы намеснік дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства «Мінскрэклама» Таццяна Каліціна, яе плануецца ўпрыгожыць святлодынамічнымі цацкамі з элементамі нацыянальнага арнаменту.

Такая тэхналогія ва ўпрыгожванні пухнатай прыгажуні ўжываецца ўпершыню, за кошт святлоадбівальных матэрыялаў дызайнеры разлічваюць эфекту «свячэння» ўбору ў дзённы час. Падобныя святлодынамічныя сістэмы ў Мінску выкарыстаныя пры афармленні апор асвятлення па вул. Леніна пілонамі ў колерах нацыянальнага сцяга.

Вышыня цэнтральнай навагодняй елкі складзе каля 34 м, летась яна памяняла форму і стала больш натуральнай. У першых чыслах снежня на металічны каркас замацуюць хваёвыя лапкі і ўпрыгожаць цацкамі, светлавымі гірляндамі. На ўпрыгажэнне пойдзе каля тысячы паетак з выявай сняжынак, стылізаваных пад беларускі арнамент. На плошчы размесцяць шары, якія свецяцца, і іншыя элементы дэкору.

Усяго ў сталіцы атмасферу свята будуць ствараць 24 навагоднія ёлкі.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930