Знайсці
23.10.2016 / 18:021РусŁacБел

Каб утрымаць Масул, баявікі ІД напалі на горад Эр-Рутба ў Іраку

Баявікі экстрэмісцкай арганізацыі «Ісламская дзяржава» паспрабавалі захапіць горад Эр-Рутба ў іракскай правінцыі Анбар.

Адзначаецца, што іракскае войска адбіла Эр-Рутбу у ІД толькі ў маі бягучага года.

Па словах мэра горада, наступ баевікоў на горад пачаўся адразу з трох бакоў. Ён дадаў, што цяпер сілы бяспекі вядуць бой з ісламістамі ў цэнтры горада. Мэр заклікаў ўлады Ірака даслаць у горад падмацаванне.

Напад баевікоў на Эр-Рутбу разглядаецца як спроба перашкодзіць наступу іракскіх войскаў і курдскіх узброеных фарміраванняў на Масул, які лічыцца апошняй апорай ІД ў Іраку.

Лічыцца, што нападамі на іншыя гарады, баевікі спадзяюцца прымусіць улады перакінуць у іх частку сіл, якія ўдзельнічаюць у наступе на Масул, які пачаўся 17 кастрычніка.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930