Знайсці
16.10.2016 / 15:38РусŁacБел

Купіў ва ўкраінскім абменніку. У брэсцкім банку затрымалі мужчыну з падробленай 100-даляравай купюрай

У Брэсце затрымалі мужчыну, які спрабаваў здаць у абменным пункце 100-даляравую купюру. Банкнота аказалася падробленай. Пра гэта паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама.

38-гадовы жыхар Брэста быў затрыманы ў абменным пункце аднаго з банкаў 15 кастрычніка. Для абмену ён прад'явіў касіру купюру вартасцю 100 даляраў ЗША з прыкметамі падробкі.

«Грашовы знак быў выраблены спосабам плоскага афсетнага друку», — патлумачылі ў міліцыі.

Мужчына распавёў, што 100-даляравую купюру ён атрымаў ад свайго бацькі. 67-гадовы пенсіянер набыў яе 23 верасня ў адным з абменных пунктаў у горадзе Вараш Роўненскай вобласці ва Украіне.

І бацька, і сын запэўніваюць: пра тое, што купюра падробленая, абодва не ведалі. Па месцы iх жыхарства былі праведзеныя ператрусы, нічога не канфіскавана.

Узбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт.221 (выраб, захоўванне або збыт падробных грошай ці каштоўных папер) КК Беларусі. Максімальныя санкцыі па гэтым артыкуле прадугледжваюць пакаранне да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй або без канфіскацыі маёмасці.

tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930