Знайсці
29.09.2016 / 15:3938РусŁacБел

Васьмікласніцу з Маладзечна насмерць пераехаў грузавік, калі яна была на бульбе

Здарэнне адбылося сёння, 29 верасня, прыкладна ў гадзіну дня. Поле, на якім працавалі дзеці, месціцца непадалёк ад вялікага кальца на выездзе на Мінск.

У рэдакцыю «Рэгіянальнай газеты» пра гэта паведаміў хлопчык, які ў той момант знаходзіўся там жа на полі.

Ён расказаў, што дзяўчынка вучылася ў 8 класе 11 школы.

— Грузавік з бульбай здаваў назад, — расказвае хлопчык. — І не заўважыў, што ззаду стаіць дзяўчынка і наехаў на яе. Пакуль прыехала хуткая, дзяўчынка памерла.

У Следчым камітэце факт пацвердзілі. Расказалі, што на месца здарэння выехаў следчы.

Наталля Тур, «Рэгіянальная газета»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930